Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Захварэў парсючок

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Захварэў парсючок, лёг на левы бачок. І на радасць мушкам не варушыць вушкам. І не водзіць лычам, як яго ні клічам. Ходзіць бабка па дварэ: - Ой, памрэ! Ой, памрэ! Плача ўнучка Аня, як у хлеў загляне. Дзед слязу ацёр з вачэй: - Трэба доктара хутчэй! І трушком падаўся ён пазваніць у тэлефон. Нездарма стараўся дзед, клапатаў не марна. Прыпыніў веласіпед урач ветэрынарны. Ён дастаў фа- нен- да- скоп і крыху наморшчыў лоб: - Гэта, без сумнення, лёгкіх запаленне. Сродак ёсць у нас адзін – увядзём пе- ні- цы- лін! Шпрыц дастаў, затым – іголку. - Не тапчыцеся без толку!.. Бабка з Аняй тут ураз запалілі ў кухні газ. Над каструлькай – колцы пары. Шпрыц выварваецца ў вары, каб ніводная ба- цы- ла шкоды больш не нарабіла. Толькі віскнуў парсючок, як укол далі ў бачок. Кажа доктар дзеду: - Заўтра зноў прыеду!.. Два ўколы, тры ўколы – парсючок ужо не кволы! Акрыяў крыху нібыта. Носам тыцнуўся ў карыта. Гляньце! Есць! Ажно дрыжыць! Будзе жыць! Будзе жыць! Ходзіць бабка па дварэ: - Не памрэ. Не памрэ! Скача ўнучка Аня, як у хлеў загляне. Ходзіць дзед зусім вясёлы: - Дзякуй доктару за ўколы! Nike News