Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным...
Божа мой! Колькі год яшчэ жыць нам з табою і жыць!
Ранак ціхай вясны! Ранак светлых пяшчотных палонаў!
Ранак вечных спатканняў на роснай і цёплай, пахучай мяжы!
I не будзе канца ні вясне, ні іскрыстай pace, ні каханню,
I спрадвеку, давеку, магутныя, будуць яны
Цараваць над вясенняй зямлёй, над гаямі у цёплым тумане,
Над гаямі, дзе...
Так нечакана прыгасла зязюлі куванне.
Дзе ля касак прабітых міргаюць калматымі веямі сны.