Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Запознены пацалунак

Яшчэ не ацэнена
Запознены пацалунак Успаміны вярэдзяць сэрца, Калі бачу я гэты завулак. Паўстаюць тваіх воч азерцы, Твой запознены пацалунак. Аб ім марыла ў школе, тады, Як на балі з табой танцавалі, Ты ж прынёс мне яго праз гады, Калі вусны чакаць перасталі. Майго сэрца ужо не кранаў Шэпт гарачы прызнання ў каханні. Ты дзяўчат кожны вечар мяняў, Ў снах ішоў да мяне на світанні. У душы маёй холад завей, Адчуваю адно шкадаванне. Ты спазніўся… Каб крыху раней Мне прызначыў ты гэта спатканне. 1979г. Air Max 90 VT QS