Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Засынае ноч

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Засынае ноч. За акном вятры
заплятаюць акно заінелым.
Месяц белым віном апаіў яры ,
асыпае ўсё белым...
белым...
У пакойчыку ты са мной адна.
Цемра снежная грукае ў дзверы.
Я кажу, што ўжо хутка надыдзе вясна.
Я кажу, ну а ты не верыш...
Не чакай мяне, бо я снегу - брат.
Я народжаны ў студзеньскім сне.
Як вайны невядомай забыты салдат
я травою ўзыду па вясне.
Пракладзе мне дарогу паўночны звер,
і калінай чырвонай - сляды.
Я кахаю цябе... толькі лепш не вер,
ты не вер, каб не клікаць бяды...
Зразумей, кожны мае пачатак свой
і для рознага створаны мы :
ты - захоўваць у хаце цяпло зімой.
Я- твой дом берагчы ад зімы...