Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Засыныла мора...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Засыныла мора, Поступамі хваляў Перашэпт старонак У глыбінь хавала. Віславусы кніжнік – Жомчугавы ветах На свае паліцы Расстаўляў сюжэты, Дзе ад вачэй нявартых У прадоньні ночы Маркотныя русалкі Вадзілі карагоды У жаданьні марным Пазбыцца адзіноты. Ды толькі мараплавы Выгукалі боль іх Аб стрэчаных калісьці У затанях раманаў І чароўных прынцах, Й адважных капінатах. Галасы нявестаў Прамінулых здані Уваскрашалі ў песьнях, Якія склалі самі. Аб шырокім сьвеце Ды аб родным доме, Што раставаў бяз сьледу У ранішнім сутоньні. Як да земляў новых Загадкавых, панадных Йшлі ў паход суворы Малайцоў каманды. Да штармоў ахвочым, Ім ня ўсім вярнуцца, І глыбіняў дочкі Іх зьбіралі душы. А па абардажах У крыві астылай Роспачна ўшчувалі: “Што ж вы нарабілі!..” Саланела мора, Непагадзьдзю росла Цэраз абуджоны Непакой дзявочы. Ды пад трывожны плёскат Добра ведаў бераг, Што схлынаюць сьлёзы, Што сыходзіць пена. Adidas POD Boost