Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Журавель

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
Чаму жыццё не падняло Яго пад хмары залатыя? Здавён вартуе ён сяло, Высока выцягнуўшы шыю. I ўсё цікуе — хто ідзе Да поўнае яго крыніцы, Яшчэ здалёк заве людзей Халоднае вады напіцца. I кланяецца ўсім зычліва, Паслушна апускае дзюбу, Глядзіць з увагаю руплівай У бездань выцвілага зрубу. Пап'е сасмаглы падарожнік, Асушыць конь сваё карыта, А восень агалосіць пожні Птушыным развітальным крыкам, I, ўчуўшы кліч павадыра, Што свой касяк кіруе ў вырай, Ён выцягне, расправіць шыю: — I мне пара, і мне пара. Ляцець! Ляцець! Ды толькі хто там З пустымі вёдрамі ў варотах? He, мусіць, будуць век цвяліць Са мной жанкі і маладзіцы. Яны да цяжкага вядра Мяне жалезам прыкавалі, Ласкавым іменем назвалі I не пускаюць са двара.Tubular Doom Sock