Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Журавіны бяруць жанчыны...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Журавіны бяруць жанчыны,
паслухмяныя студзяць пальцы.
He баяцца слядоў ваўчыных, —
на чарнобыльскі вецер скардзяцца.

Журавіны бяруць жанчыны,
імі ўсыпана ўсё Палессе...
Нібы кроў па слядах ваўчыных
палымнее на першым снезе.