«Жураўлі на Палессе ляцяць»...
Чую песню.
На сэрцы — журліва.
Як бы іх на ляту пераняць,
Папярэдзіць бы клін жураўліны.
He ляціце пакуль што туды,
Там, дзе Прыпяць разліта шырока:
Там дыханне няўсцешнай бяды
Узлятае штодня пад аблокі.
I ніякай здагадкі пра смерць.
У засмужанай далі знікаюць.
I не могуць туды не ляцець:
Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.
I не могуць свой край пакідаць,
Іх чакае там сонца ў зеніце...
Жураўлі на Палессе ляцяць,
Як сказаць ім: туды не ляціце.