Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыта ясным днём засумавала

Сярэдняя: 3.1 (15 галасоў)

Жыта ясным днём засумавала,
Апусціла каласкоў чубы,
Бы яно малітву зашаптала
Шэптам невыразным і слабым.

Жыцейка,дазволь мне на мяжы
У цянёк пад дзічкай легчы збоку.
Пра сябе хоць крышку раскажы,
Як прыйшло ты з даўніны далёкай.

Нам гады твае не палічыць,
Зернем важкім леглі яны ў глебу.
Здолела ты многіх накарміць,
Хоць не ўдосталь,ды жытнёвым хлебам.

Калі ў хаце голад быў і пуста,
Слёзы выціраючы з вачэй,
З бохана танюсенькую лусту
Маці адразала для дзяцей.

Не маглі апошнія зярняты
На муку змалоць-із бераглі.
Каб вясною спорна і заўзята
Каласкі ўзняліся ад зямлі.

Не журыся,залатое жыта,
Ты на покуце ў снапку ля абразоў.
На снапочак,стужкаю абвіты
Молімся заўжды,спакон вякоў.