Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Жыццё…
Коўдрай снежнай палі абняліся,
Апрануліся дрэвы ўсе,
Хутка святкі ізноў пранясліся,
І дарога так хутка жыццё ўсе нясе…
Сэрца б’ецца і ціха чакае,
Калі зноў расквітнеюць палі,
Калі сонейка шчыра заззяе
І падорыць пяшчоту зямлі.
Чуеш, дружа, завеі мятуць,
Але час пралятае і хочацца жыць,
Ведай, дружа, што дні прабягуць,
А з-за сцюжы – не трэба сягоння тужыць.
Ты хапай свой настрой
І ідзі з ім на двор,
Падзівіся сягоння прыродзе,
І запамятай ты, што настрой твой –
Твой твор,
Будзе розным пры рознай пагодзе!
Усміхайся сябрам і суседзям – усім,
Усміхайся завеі і сцюжы,
І заўважыш, што стаў ты якімсці зусім,
Не такім, а інакшым, і вельмі дзюжым!
Крылы вырастуць зноў у цябе,
І сустрэнуць цябе перамены,
У жыцці есць усе, як і ёсць у сяўбе,
Што пасееш – збярэш несумненна.