Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё круціла калаўрот...

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Жыццё круціла калаўрот,
На калаўроце ніткі пралі.
дні чарадой за годам год,
Нібы па нітачцы зцякалі.
На кроснах ткалі кужалёк,
каб зрэбную пашыць кашулю.
А хтосьці выткаў ручнічок,
Камусьці паясок пасуе.
Абрусам тканым на стале
Урачыста госця сустралі,
Чагосьці мо і не стае,
Што мелі, то і даставалі.
Кавалак сала, агурок
і бульба сопкая пад маслам --
усё расціў свой агарод,
мазоль сялянскі, а не панскі..
Жылі ў працы, насамрэч,
Не толькі прасніцу трымалі,
Садзілі рошчыну ў печ,
І свежы бохан даставалі.
Жылі надзеяй на дабро
Не праглі многага на свеце,
Каб у душы жыло святло,
Дастатку крыху сабе і дзецям.
Жыццё старанна з года ў год
Ніты снавала, ткалі кросны…
За днямі бегаў калаўрот,
І дні сцякалі з зімкаў у вёсны…
Стаіць у музеі калаўрот –
Памыты чыста, хоць старэнькі,
Ніхто не выкінуў пад плот,
Бо дужа вобраз даражэнькі.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская