Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццёвае

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ужо і жнівень жнівіць на жыцці, Нас срэбрам павянчаў і даў прычасце. Рука ў руцэ нам хораша ісці, Глядзець, як каласуе наша шчасце. Малінаўка прыпомніць нам вясну, А буслікі накідаюць унукаў. І як у маі, зноўку не да сну. Не згледзім, што і верасень пастукаў. Гадоў пражытых ураджай збяром З кастрычнікам: зярнятка да зярняткі. Прасеем, перамелем, адбяром – Хай лепшае наследуюць нашчадкі. У золаце сустрэнем лістапад – За стол яго пасадзім, як належыць. Пару жыцця не павярнуць назад. Дасць бог – яшчэ і снежань нам паснежыць. New Balance