Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыватворным крыніцам Зямлі

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Восень медзь зноў рассыпае.
Лес маўчыць і вока цешыць.
Ветрык з сонейкам гуляе
Па знаёмай сцежцы.
Я іду праз пералесак,
Да крынічкі, што бруіцца,
З- пад яліны ў сэрцы лесу
Крышталёваю вадзіцай.
Душой чысты той струменьчык,
Што Усявышні падарыў,
Каб ў кожным чуйным сэрцы,
Дух жыццёвы абудзіў.
Каб малітвай жыватворнай
Вада раны загаіла,
Каб вярталіся ў край той,
Дзе нас маці нарадзіла.
Назва весачкі -- “Навіны”
Яна тут, непадалёку…
Бог паслаў нам ручаіну,
Каб душу гаіў вытокам.
Дзякуй Богу, дзякуй людзям,
Што захоўваюць крыніцы,
І што можам сярод будняў
Мы святой вады напіцца…
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
20.10.2021