Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жывая граматыка

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Той, хто быць пісьменным хоча, ведаць мусіць з першых год род мужчынскі, род жаночы і яшчэ – ніякі род. Гусь уранні выйшла з хаты, важна тупае лужком. А за ёю – гусяняты, дзе падскокам, дзе трушком. А я гусі не баюся, а я з гусі пацвялюся! Тут яна як с-с-сыкане ды ў атаку – на мяне: - Га-га-га! Ды го-го-го! Да-га-га-ганю яго!.. Ледзь схаваўся я за плот… Гусь – яна? Жаночы род! Ах я, бедны, небарака. Ззаду гусь, а тут – сабака. І гырчыць, і шчэрыць зубы. Дзе схавацца мне ад згубы? Што рабіць? І, нібы кот, я ўскараскаўся на плот. А сабака аж якоча – учапіцца ў лытку хоча. Ён пільнуе агарод… Ён? Ага – мужчынскі род! Колькі гэтак – вось няўдача! – Пратырчу на плоце я? Азірнуўся, ажно бачу: тут яшчэ і кацяня! - Мяў, - гаворыць мне яно, - я даўно сяджу, даўно. Аднаму так страшна – вох! Ваяваць смялей удвох… І адразу – хвост трубой. І гатовае у бой… Кацяня – яшчэ не кошка. Кацяня – яшчэ не кот. Ну, а род? Падумай трошкі. Раз яно – ніякі род! Я запомню назаўсёды пасля гэтае прыгоды: род мужчынскі, род жаночы, род ніякі – усе тры роды. Едзе сонейка да нас Nike