Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыві, калі ласка, каханне

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Жыві, калі ласка, каханне Як лёгка згубіць каханне Ў юначых ранімых сэрцах, І зробіцца ноччу ранне, Замуцяцца воч азерцы. І знікнуць усмешкі з вуснаў, І змрок на іх душы ляжа. Нямала ўсялякіх глупстваў Сёй-той наўздагон ім скажа. Прыпеў: Жыві, калі ласка, каханне, Хай будзе ў вачах любых ззянне, Хай усіх, каго шчасце спаткае, Нядобрая зайздрасць мінае. Усё людзі чуюць і бачаць, Каханню няма прытулку. І сэрцы ў разлуцы плачуць, І просяць сэрцы ратунку. У зласліўцаў адно жаданне, Ды ім яно адгукнецца… Як лёгка згубіць каханне, Як цяжка з ім потым стрэцца. Прыпеў: Жыві, калі ласка, каханне, Хай будзе ў вачах любых ззянне. Хай усіх, каго шчасце спаткае, Нядобрая зайздрасць мінае. 2000г. Air Jordan 89 Shoes