Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовы рэпчык

Яшчэ не ацэнена
На плячы пляцачок - Не паходны, а модны. Пашыты недзе ў Кітаі, Набыты ўпотай. На вуснах змярзае мята. Роўны выходны, Не кроўю і потам, А півам і музыкай Ператвораны ў свята. Рыпіць пад нагамі сонная глеба. У галаве бадзёра. Ну і што, што мароз, снег?! Ці дождж... Ці што там? Я яшчэ не глядзела ў неба. І вечар нібыта вясёлы. Патрохі калядныя думкі Перакрываюць празрыста, лёгка Жаданне зарыцца ў попел. Каханне, хлусня, пацалункі, Дым цыгарэт маіх тонкіх, Што ў баб зараз модна Паліць, Сціскаючы даўгімі пальцамі З лакам чырвоным, Як кроў... Усё азноў З вуснаў льецца. І нельга спыніць. У цябе няма мазгоў, У мяне - сэрца. Але нечым усё ж давядзецца Мне адагрэцца, Табе - забыць. Хутка з'явіцца новая хваля.. Накрые па самы дах. Новы смак, новы пах, Можа не такі мягкі, А рэзкі ці нават прыкры. Якая-небудзь, скажам, "П'яная вішня". Колер, цяпло, фактура У руках тваіх Будзе нечае іншае. Болю ад словаў, Рук і вачэй маіх. Табе ўжо залішне... "Бывай. Не сумуй. Твая любімая дура." Air Max Hyperposite