Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зніякавелы, стаю...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Зніякавелы, стаю
пад купаламі Храма Паэзіі.
Пазіраюць на мяне з абразоў
прасветленыя і мудрыя твары.
Кленчу перад імі —
перад адным больш,
перад другім — менш,
шукаю адказу на вечнае пытанне.
Маўчаць абразы. Самотна робіцца мне.
Раптам нехта пытае ціха:
“Што з табою, чалавеча?”
Азіраюся — нікога.
“Не там шукаеш!” — зноў голас гучыць.
Падымаюся, абтрасаю пыл з адзення,
іду да выхаду.
Але брама зачынена. Выйсця няма.
Але за плячыма крылы.
Узлятаю, прабіваю купал.
Навокал — прасцяг і блакіт,
зеляніна ўзгоркаў і далін.
І голас:
“Што табе яшчэ трэба?
Перад табою — існы храм,
створаны Мною, Сапраўдным Творцам”

Узлятаю ўсё вышай і вышай,
Набліжаюся да Твару Аўтара.