Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот да сэрца

Яшчэ не ацэнена

Не адна ў каханні радасць.
Аблятае лісце слоў…
Ды каханне з сэрцам разам
Можна вырваць – прырасло.

Ёсць нямала бессардэчных.
Бессардэчным стаць баюсь.
І, як прадзеды спрадвечна,
Я над тым, як сэрца, б’юсь,

Каб смялей было сустрэцца
На тым свеце – дні бягуць, –
Будзь заўсёды чулым, сэрца,
Міласэрным, сэрца, будзь.

І калі парой пакрыўдзяць,
Ты ўжо надта не сярдуй.
Пашкадуюць – час той прыйдзе.
Сэрца, каб расці – даруй.

Каб ад радасці сагрэцца,
Як і шлях свой завяршу.
Ды не загадаеш сэрцу.
Толькі я цябе прашу…