Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямлячцы

Яшчэ не ацэнена
ЗЯМЛЯЧЦЫ М - і Заззялі ласкай неба вочы, Што часта хмурымі былі, Як на чужыне нас аднойчы Зямныя лініі звялі. І зараз разам мы парою Глядзім як шле радзіма нам Лісты-аблокі, Дзе з табою Туліла нас рака адна. Вялікі лес адзін і той жа Падносіў нам свае дары. Ў адным і тым жа храме Божым Нас прычашчаў святар стары. Вунь зорка ў тым баку маячыць, Акенцам вабіць нас здалля. – Мне Бог паслаў цябе, зямлячка! – З табой мне свет мілей, зямляк! Спяшым паклон аддаць з любоўю, Што ўзгадавала нас, зямлі. І ўдзячны краю, дзе з табою Жыцця дарогі нас звялі. Nike Shoes