Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алеся Камароўскага

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970-1971). Быў загадчыкам аддзела Менскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971-1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973-1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976-1979), на Беларускім тэлебачанні (1979-1990). З 1990 г. - загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1988 г.

З вершамі ўпершыню ў друку выступіў у 1961 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989).