Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алеся Разанава

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

ryazanov.jpg


тэма бацькаушчыны улирыцы паэта

блин, ну никак я не могу найти это....

Тэма бацькаўшчыны – адна з

Тэма бацькаўшчыны – адна з галоўных у творчасці Алеся Разанава. Яна прадстаўленая ў яго лірыцы, шырока і разнастайна. З цягам часу гэтая тэма перажывае змены. Бясхмарнае, радаснае мірасазярцанне ранняга перыяду творчасці, апяванне патрыярхальнай вёскі і прыгажосці беларускай прыроды. Непрыманне сучаснага жыцця спалучаецца ў паэта з прыкланеннем перад светлым мінулым.

Тэма бацькаўшчыны з’яўляецца арганічнай і неад’емнай часткай творчай спадчыны Алеся Разанава. Яго лірыка адлюстроўвае вечную праблему жыцця – нуды чалавецтва па першапачатковай прыгажосці і мудрасці, жыцця ў гармоніі з прыродай. Неадназначнае стаўленне паэта да падзей, што адбываліся ў яго роднай краіне, адлюстравалася ў яго вершах. Але нязменнай і пастаяннай заставалася яго любоў да роднага краю,спадчыны.Вершы ўражваюць сваей шчырасцю, можна сказаць, жорсткай праўдай.

Вершы Разанава вучаць чалавека бачыць нябачнае, кахаць радзіму, глядзець у даль, адчуваць усеабдымнасць.

я тоже, нигде нету...

я тоже, нигде нету...