Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Міхася Скоблы

Нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

Skobla.jpg