Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Юрася Півунова

Юрась Півуноў (Юрый Мікалаевіч Півуноў) нарадзіўся 14 чэрвеня 1964 года ў Магілёве, вучыўся ў СШ № 25 г. Магілёва, у Гомельскім палітэхнікуме. Служыў у СА(у паветрана-дэсантных войсках). Працаваў слесарам-рамонтнікам на мэблевай фабрыцы, завочна вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (4 курсы), затым на беларускім аддзяленні філфака Магілёўскага педагагічнага інстытута (скончыў у 1996 годзе). Працаваў дырэктарам Магілёўскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра, карэспандэнтам магілёўскіх газет "Ратуша", "Зямля і людзі". З лістапада 1999 года – карэспандэнт газеты "Вечерний Могилев".

Друкаваўся ў зборніку-хрэстаматыі для вучняў старэйшых класаў "Сэрцам роднага слова краніся" (1998), у калектыўнай манаграфіі "Сацыякультурная прастора мовы" (1998), часопісах "Першацвет", "Маладосць", газетах "Чырвоная змена", "Наша Ніва", "Наша слова", у мясцовым друку Магілёўшчыны. Таксама вершы былі змешчаны ў беларускім календары "Родны край" (2004) і ў альманаху "Дзень паэзіі-2005". У 2000-ым годзе выдаў зборнік вершаў "Настальгія па вечнасьці".

Юрась Півуноў


Радавод

Вітаю, пан Юрась!

Ці займаліся Вы калі-небудзь вывучэньнем закупленскай генэалогіі?

Анатоль Прасаловіч
pros@tut.by

Радавод

Вітаю, спадар Анатоль!
Тым мясьцінам прысьвечаны мой верш у прозе "Мая Беларусь".
Закупленьне - родная вёска маёй маці. Там і зараз стаіць хата бабулі Вульляны, лес на якую калісьці пасьпеў нарыхтаваць яе бацька, мой прадзед Зьмітрок Яфрэмаў.