Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эдуард Дубянецкі

 Дубянецкі.JPG
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч. Нарадзіўся ў 1966 г. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988). На працягу 1988--2016 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у БДУ, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, БДПУ імя М.Танка. Кандадыт гістарычных навук (1995). Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг па гісторыі Беларусі, беларусазнаўству, культуралогіі, гісторыі сусветнай і айчыннай культуры. Вершы друкуюцца з 1991 г. (газета “Літаратура і мастацтва”). Акрамя гэтага штотыднёвіка, пазней вершы друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Нёман” (у перакладзе на рускую мову), газетах “Новы час” (дадатак “Літаратурная Беларусь”), “Вместе” і інш., а таксама ў калектыўных паэтычных зборніках “Пролог” длиною в десять лет» (Мн., 2014), "Для шчасця зямнога..." (Вінніца, 2017; зборнік твораў беларускіх і ўкраінскіх паэтаў), «Рыф-мы» (Мн., 2017). Аўтар кніг паэзіі “Душы маёй няскончаны палёт” (2011) і “Покліч самотнага неба” (2013). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Вершы перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы.adidas