Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Карэліна

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
На ўспаміны – астма. Алергія. Ты глядзіш ласкава з фотаздымка – Я глынаю ў прыступе паветра. Для знаёмых – справы неблагія: Абвыкаю да чужых абдымкаў, Слухаю апошнім часам рэтра. Дзесьці там, за кропкай незвароту, Ты, заснуўшы, дыхаеш мне ў спіну, Неяк па-дзіцячаму спакойна. З сэрца - невымерная пяшчота, Быццам вулканічная лавіна, Горача захліствае пакоі. Дзесьці там гліняная падкова З надпісам “На шчасце закаханым” Ад нягод ахоўвае кватэру. Дзесьці там ты ёсць – і дастаткова, Толькі з кожным днём усё складаней Склейваць у адно аскепкі веры. …Горад у зімовай летаргіі, Зоркі распусціліся, як астры, Іншы ахінае пледам плечы. У мяне на памяць – алергія, На успаміны – жудасная астма… І, здаецца, гэта невылечна. Air Zoom Pegasus 33


Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Гэта сэрца – зламаны там-там, Гэта сонца – латуневы гонг. Уваходжу ў заход, як у храм, Ачышчаю душу праз агонь. Мне з самотаю лепш сам-насам: Не маню. Не заву. Не прашу. Уваходжу ў сябе, як у храм, Адзінотай лякую душу. Women's Fashion


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Загрукалі дажджынкі-кастаньеты. Ледзь вымавіла зрэшты: “Да світання”. Ты разлічыўся фірменнай манетай – Выдатна адчаканеным маўчаннем. З вакна – амаль вангогаўскі малюнак: Твае сляды, размытыя пастэллю… Ты вернешся, мінуючы завулак, - Мой твар ужо схавае чорны вэлюм. Вясна даўно чакае за раялем, Што сёння: менуэт? Саната? Скерца? У нас з табою – розная танальнасць, І ў той жа час – аднолькавыя сэрцы. Бурштынавы муштук дрыжыць у пальцах, Пульсуе цішыня на бледных скронях. Ты побач. Ты цалуеш мне запясце. А я цябе не ведаю. Не помню. Release Calendar


Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Кастрычнік іграе па нотах Самотнага Шумана. У восені - твар адзіноты і водар мінулага. Глынаю шыпшынавы вечар, атручаны думкамі. Ісці да Вас - цэлую вечнасць - не тымі завулкамі. Ірвацца на волю са змроку - праз вузкую шчыліну - За некалькі, чортавых крокаў ад брамы адчыненай. І што цяпер вершы - анёлы са змоклымі крыламі. Я лісцем зрываюся з клёнаў у вечар шыпшынавы. Air Jordan