Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Буяльскі

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Зусім нядаўна «папіццот»
Былі для нас звычайнай нормай.
Цяпер не маем і трахсот.
Але навошта нам рэформы?
І хай заводы ўсе стаяць.
Мы пражывем. Ёсць бульба, сала.
Зімой не будзем галадаць.
Для шчасця нам патрэбна мала:
Спакойна жыць і без вайны...
Не льецца кроў, не гінуць людзі...
Дажыць бы толькі да вясны.
А, неяк будзе, неяк будзе...