Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Мантур

Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)
Ведзьма Я не чарауніца — ведзьма маладая Добрым людзям побач гора не жадаю. Разумею птушак і звяроу размовы, І на гэтым свеце мне нішто не нова. Погледам адзіным запаляю душы, А маё жа сэрца — куляй не ўзрушыш. Мне наканавана бязлітасным лёсам Захаванне ведаў тайных і дзівосных. Нельга тыя веды мне выкарыстаці, Толькі захаваць іх, толькі перадаці. Не пытайце людзі нашто тыя веды, Што передаюцца ўнучцы ды ад дзеда, Ад бабулі — ўнуку па крвыі адзінай — Мы гартуем сілы бараніць Радзіму. Як надыдзе вораг, ці настане здрада, На зямлі азернай будуць ім не рады — І мароз, і сонца, і маланка злая, І лясы, і рэкі, і дрыгва жывая. Хто ў чорным сэрцы сябе лічыць панам — Без труны ў зямельцы будзе пахаваны... Я не чарауніца — ведзьма маладая Добрым людзям побач гора не жадаю adidas NMD kaufen


Сярэдняя: 3.4 (8 галасоў)
На кірмаш (байка) Дзядзька меўся на кірмаш... З-пад паветкі колы выгнаў... Воз той, Бог прабач, Пеўню на смех — кволы. Дзядзька кола пахістаў Асцярожна ботам — Дзе той час рамантаваць, Будуць грошы — потым... Так і выбраўся: наклаў Збожжа і бялізны, Яек кош, два кумпяка... Скарб — ого! — вялізны... На Каня хамут уздзеў (З дзірак лезе вата) Конь на кола паглядзеў, І здзівіўся надта Ў Дзядзькі — воля у вачах... Пугу узяў сурова... Конь паціснуў плячыма — Не патрэбны словы. Паімчалі пакрысе... Што ж вясной дарога — Гразь балота, Дзе-нідзе — суха Так нічога... Хлешча хвост па барадзе, Мухі, тое-сёе... Дзядзька дрэмле, Конь ідзе, Усхоропваюць абое... Раптам — хрусь! — і перадок Ўніз і ў бок падаўся... Дзядзька тварам ў каравяк Трапна скіраваўся. Падхапіўся — нібы чорт! І плюецца злосна... А конь іржэ ў весь конскі рот — Смешна ж невыносна!.. ---------------------------------- Эканоміка ўпярод А культура — потым? Не прыйшлося б нам глынаць Вынік поўным ротам Air Max Flair KPU