Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Талаеў

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Вось і ўсё — закапалі ў Палесскую гліну,
Паляцелі далёк журавы...
У нагах пасадзілі арабіну...
А пад помнікам я — жывы!
Не, не тое, каб цела новае
Дараваў мне Магутны Бог,
Але ж чуеце слова знаёмае?
Мабыць, неяк я выбрацца змог?
Не, павінен я выбірацца —
Бо яшчэ, як паэт, не лёг!
Так што зноўку Вам трэба хавацца,
Бо накрые Вас мой радок,
Спавяду Вам гарачае слова
І такое ж ад Вас прыму!
Пагляджу на вашае новае —
Мо з сабой каго забяру!
Сябрукі! І чаго Вы, ссівелыя,
Дзюбы свесілі, бы крумкачы?
І былыя сяброўкі прывабныя,
Грудзі мнёце як дзеркачы?
Гэта ж я — нікуды не падзеўся —
За спінамі ў Вас стаю!
Побач — бацька Купала і Колас,
Брат Максім ў адным страі!
Маім сейбітам закатаваным
Вытру жвір я з пустых глазніц...
Уздымайцеся! Хадзем разам!
Бачыш — жыта ўжо каласіць!
А яшчэ адкажу я ўсім катам —
Хто страляў, ці ў абдымках душыў —
Усё роўна вярнемся дахаты —
Бо аратай заўжды жывы!
Сеем мы, хто — пшаніцу, хто — словы,
Каб жывіўся імі народ,
У гэтым — нашая моц і крыніцы,
І ніхто нас адолець не змог!