Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Міхан

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Да Лауры
Адам Міцкевіч

Я ледзь цябе ўбачыў і адразу ўсё забыў,
У незнаёмым поглядзе шукаў адказы.
Зачырванелі твае шчокі нейк адразу,
Як грудзі ружы, што світанак раніцай раскрыў.

Ледзь заспявала ты, ад слёз не змог стрымацца -
Твой голас пранік у сэрца, крануў маю душу.
Ты нібыта анёл, што свой зарок парушыў,
З нябёс мяне паклікаў, каб з табой застацца.

Каханая мая! Твой погляд хай падкажа,
Ці даражыш ты мной? Што вусны мне не скажуць?
Усё роўна, калі лёс сысці мне раптам скажа.

Сваё каханне я хаваць павінны
І хай другому руку ты дасі нявінна.
Для нашых душ у Бога добрыя навіны.



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Па руцэ як па рацэ,

Пачуцці мае плывуць.

Па руцэ як па рацэ,

Мне далонь не зварухнуць.

З ночы вочы не звяду,

Усё чакаю я цябе.

Адганяю так бяду,

Запрашаю да сябе.

Па рацэ як па руцэ,

Ты плыві, плыві хутчэй.

Па рацэ як па руцэ,

Дакраніся да дзвярэй.

З ночы вочы не звяду,

Цябе бачыла ў снах.

Як з крыніцы п'еш ваду,

Як глядзіш на Млечны шлях.