Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Казлоў

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Лёс наш робіць новы крок,
Хада року не вырок,
Звініць у жылах жывы ток ,
Камень, зрушце ,вось выток.

Вось выток і вось рака,
Бераг рве-хутчэй хада,
Перашкодаў нам няма,
Жыцце сьвету нам дала.

Мы народ, мы сьвет Краіны,
Беларускае даліны,
Лашчыць вочы белы плёс,
Мы збудуем новы лёс.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Кленчыў я перад крыжам,
І маліўся да Бога,
Заняпад і знямога ,
То занадта ўжо многа.
Ты даруй мне мой Божа,
Я люблю Беларусь,
Зноў і зноў да Цябе,
Са сьлязьмі я малюсь.
За грахі ужо цяжкія ты, прабач, ужо нас,
Дараваў нам Радзіму, мову нашу і сьцяг,
І я веру не мінуў славуты наш час,
Мы трымалі ў сэрцы сьвяты твой наказ.
У нябыт адрынулі
усё святое для нас.
Грэшны МЫ, каюсь грэшны й я.
Ты даруй сваім дзецям,
Міласьць, Бога-Сьвятло,
І даруй Ты нам шанец не сысці ў небыцце…

7 верасня 2011г.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Ноч ідзе пакрысе,
Пах палыну нясе,
Адзінокая дрэва,
Дождж ідзе па траве.
Чую водар у краіне ,
Маці мілай , Літве!
Ехаў усьцешаны рыцар,
па пякучай расе,
Ехаў шляхціч дадому,
пакрысе, па расе,
Не шукаючы скону ў чужой старане,
Ён аддаў доўг Радзіме,
І ішоў да Цябе,
Ён ішоў па ўзлесках –узнёслы,
Дома дыхаў духмяным паветрам,
Бачыў маці старую і бацьку,
Бачыў любую жонку і Янку- моцны будзе хлапец!
І усьцешаны ,дома! Я ішоў пакрысе…
Ціхі стрэл маскавітаў і ляжу Я ў расе.

7 жніўня 2011 не друкаваўся



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Сонейка мілае, усмешкай палае,
Бацьку й маці бачыць жадае,
Чароўныя вочы сэрца змінаюць,
Дзіўныя ручкі, душу сьціскаюць.

Палаюць пачуцці да родная крывінкі,
Тата і мама крычыць без замінкі,
Камусьці сонца ў небе лунае,
Нашае сонейка ў сэрцы палае.

17.11.2006г