Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антон Хахлоў

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Я гляджу ў твае мілыя вочы,
Я апамятацца не магу нават,
Вочы погляд прыбраць не хочаць
Ад тваіх мілавідных плямак .
Я гляджу ў твае мілыя вочы,
Гэта вельмі прыемная праца,
Не магчыма спыніцца, і наўрадці
захочаш,
Як жа імі не закахацца!?
Я гляджу ў твае мілыя вочы,
Усё мінулае ў іх, нейкі смутак,
Вось мы побач з табою крочым,
Вось трымаемся мы за рукі.
Я гляджу ў твае мілыя вочы,
На душы зрабілася сумна,
Я з-за іх не магу спаць ноччу,
Я з-за іх усё раблю бяздумна.
Я гляджу ў твае мілыя вочкі,
Погляд ясны, з надзеяй і марай,
Я сяджу і гляджу ў іх моўчкі,
Я люблю іх, мне іх не хапае.

24.01.2011