Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арцём Грыбкоў

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я будаваў свой карабель.
Ды дзе мне плыць?
Усюды мель…
І ён вялізны быў
Бы гмах,
Ды чэрап быў на ветразях.
Шкада, няма такіх і рэк,
А то даўно бы мабыць
Збег.
Шукаў рачулку доўга
Ды
Цякла, блукала не туды,
Ў іншы бок,
Чужы куток,
Ды пасярэдзіне масток.
Куды падацца
І пайсці?
Мой карабель пачаў
Гнісці.
Труха
З’ядала дуб і вяз,
У глеі па карму заграз.
Усклікнуў я!
Зраблю я човен,
Ён будзе
Скарбаў,
Песень повен.
Любая рэчка і рачулка
Яго ўхопіць, дасць прытулка.
І панясуць
Мой човен хвалі
Ў свет, нязведаныя далі.
Зрабіў палову. Трэба дошкі,
А іх няма, паелі мошкі.
Ізноў
Балючае падзенне.
Мой човен стаў, як летуценне.
Куды ж укласці
Цягу,
Спрыт?
Зраблю я плыт,
Магутны плыт.
А вось бярэзінка –
Вясло.
Бярвенне нёс,
Ды павяло.
Забіць
Апошні цвік не змог,
Не чую рук,
Не чую ног,
Бо 20 год, амаль
Усё жыцце…
Я будаваў, шукаўшы
Выйсце…
І вось цяпер стаяць у рад
Карабаль, човен, плыт.
Назад
Ужо не вернеш
Тыя годы,
Што я шукаў сабе прыгоды…
******
І вось
Гатовы плыт. Тады
Яго валок я да вады.
З апошніх сіл,
З апошніх жыл.
Грымота. Цемры небасхіл.
Жыцце сваё усё аддаў,
Ды выйсце…
Не, не адшукаў!

А вось плыток і на вадзе,
Куды ж цячэнне прывядзе?
Свабоды подых я адчуў.
Я ўсміхнуўся, пазяхнуў.
Мацней к бярвенню я прыпаў,
Заплюшчыў вочы і сканаў…