Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Кандратовіч

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Студзёнай вее прахалодай
Зімовы вецер у вочы.
І сэрца поўніцца трывогай
Бясконцай, чорнай ноччу.

У вокны ветка дуба б'ецца
І шоргат чуецца гучней.
У грудзі ліпкі жах уп'ецца -
Жартуе злыдзень чарадзей.

На небе замігціць зарніца
І певень песню праспяе,
Я цяжкім сном змагу забыцца
І знікнуць прывіды ў імгле.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

З'явілася натхненне,
І ў верш збіраю словы.
Маўчыць маё сумленне -
Ня ведаць роднай мовы.

Па іншаму стракочуць
Чужыя словы ў душы.
У шэраг як ускочыць,
Недахопу не знайсці!

Ня мне адной знаёма,
( Ня варта мову знаўшы),
Шукаць значэнне слова,
Буквар у рукі ўзяўшы.