Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітры Прымак

Сярэдняя: 3.3 (15 галасоў)

Глушачы вэрхал сталічны,
Трамваяў варшаўскіх грукат,
Мяне Беларусь мая кліча
Тысячай розных гукаў.

Ускінецца сэрца трывожна,
Душа ваўкалакам завые,
Як бомкне званамі Каложа,
Зайграе арган у Сафіі.

Ледзь зоймецца золак няпэўны -
Я чую, як радасна-звонка
Крычаць беларускія пеўні,
Цурчыць малако у даёнках.

І радасна трохі, і млосна
Пачуць, як далёка дзесьці
Гамоняць пад ветрыкам сосны,
Як птушкі спяваюць у лесе.

Штодзённа ад рана да рана
Чуваць, як пульсацыю ў жылах,
Твой голас: " Вяртайся, каханы...
Вяртайся дадому, мой мілы..."