Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Генадзь Дзмітрыеў

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Я ўлюблёны у зоркі. Хоць мушу пакаяцца шчыра – Не магу пагадзіцца З рэальнасцю іх існавання: Мне здаецца штоночы – Яны адлятаюць у вырай У краіну далёкую З дзіўнаю назвай – Світанне. Не магу я паверыць У жорсткі прысуд астраномаў. Жаўрукамі трымцяць Мае зоркі ў бясконцым Сусвеце, І пяюць яны песні На мове сваёй незнаёмай, І згараюць пад сонцам, Спяваючы гімны бяссмерцю. Вы паслухайце ноч, На зямлі затаіўшыся нема, Паўглядайцеся пільна У зорак далёкіх трымценне – І пачуеце вы Покліч зорнага неба. І балюча ў душы Адгукнецца закон прыцягнення. Я ўлюблёны і ў яблыні – Па-зямному аддана, да скону. Асалодай душу Напаўняе закон прыцягнення, Калі я адкрываю У іхнім цвіценні шалёным І нявечнасць быцця, І шчаслівую вечнасць імгнення. Быццам сокам, суквецце Дабрынёй і любоўю нальецца, Ападзе на далоні аднойчы Антонаўкай спелай… Мо таму на зямлі Нам шчасліва і ўтульна жывецца, Што ў садах нашых яблыні – Яблыні ў квецені белай. Абвяргаю цябе я, Закон прыцягнення суровы: Вабяць зоркі мяне – Хопіць сіл і адвагі. Толькі як адарваць Сваё сэрца ад яблынь вясновых? І таму адкрываю Шчаслівы закон раўнавагі. Boots