Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Касянкоа

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)
Жоўтае лісце лажыцца ў далоні. Восень сумуе. За ёю - зіма Кіне сняжынкі сівыя на скроні. Выйсця з палону ўзросту няма. Толькі ўчора смяялася лета Пасля сустрэчы з гарэзай-вясной. Ах, ну чаму не здзяйсняецца мэта- Каб заставацца заўжды маладой?! Я не сумую, а слёзы ільюцца Разам з самотным, халодным дажджом. Кліча дзяцінства і просіць вярнуцца У сінюю далеч, у родны мой дом... 1 верасня 2017г Nike Jordan Melo Shoes