Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Шапавалава

Сярэдняя: 3.3 (26 галасоў)

Спрадвечны лёс маіх бацькоў
У працы цяжкай і руплівай,
Зялены спеў тваіх гаеў
І гоман птушак нецярплівы.

І спелых ніў духмяны пах,
І свежы подых навальніцы,
Ільняны колер у палях,
Вада з празрыстае крыніцы.

Вясновых кветак хараство
І мовы роднае гучанне,
Дубоў магутных калдаўство.
Пяю я вам сваё прызнанне.

Шляхетны позірк чысціні
Ў блакіце воч тваіх без краю,
І зорны свет у вышыні.
Мая Радзіма дарагая!