Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кастусь Каліноўскі

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)


Сярэдняя: 3.8 (416 галасоў)
Марыська чарнаброва, галубка мая, Гдзе ж падзелася шчасце і ясна доля Твая; Усё прайшло — прайшло як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала. Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці, То мы прападзем марна, но праўды не кінем, Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем. Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю, Но прыймі цяжкую кару прадвечнага волю, А калі мяне успомніш, шчыра памаліся, То я з таго свету табе адзавуся. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасці, жыві у свабодзе, І тым часам спамяні Яську тваго, Што загінуў за праўду для дабра Тваго, А калі слова пяройдзе ў дзела, Тады за праўду станавіся смела, Бо за адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.Racing Archives