Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кацярына Фядотава

Яшчэ не ацэнена
Шэры певень на адной назе Спяваў сёння тройчы І знёс аранжавае яйка. Прама там, Стоячы ў баразне…. Не падумайце, Гэта не байка. Гэта радыёнукліды ў яе галаве, Бо яна ўжо 3576 гадзін Жыве без цябе… 3 576 гадзін мой мозг пазбаўлены кіслароду, А замест яго – Чорныя радыёнукліды. 3576 гадзін поўнай, абсалютнай свабоды… Хочаш Полацк, Менск, Стоўбцы, Сапегі… Хочаш Ліда. Ляці, хоць да сонца, Да шэрых непаваротлівых хмар. Бяжы, едзь, паўзі – поўная свабода, Неабсяжны спакусны абшар… Дурніца! Усе 3576 гадзін яна ў палоне У самым надзейным і верным… Хтосьці зверху, вялікі і моцны, Нашмат разумнейшы за Свет Усміхнецца: “Дурніца 3 576 гадзін Марна пражыты, з’едзены чорнымі радыёнуклідамі… Не давайце ёй больш ні гадзіны…. З яе хопіць і шэрага пеўня з аранжавым яйкам… Гэта не байка… Air Jordan


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
О,колькі раз прасіла прабачэння, Чакала, быццам хворы, паляпшэння І мерыла я крокамі пакой. У тварах у чужых шукала рысы, У постацях знаходзіла абрысы, А сэрца гаварыла ўсё - не той. Начэй бяссонных колькі - не лічыла І слёз гаротных акіян праліла, І на жыццё махнула я рукой. Мяняліся каханкі, як пальчаткі, Было ўжо не балюча і не гадка... А сэрца мне шаптала ўсё - не той! Сама сябе ў ахвяру прынасіла, Здавалася, што не стае мне сілы Спачатку пачынаць гульню з табой. І вось, калі надзея ўжо прапала, Калі каханне на зары сканала, Мне сэрца, здрыгануўшыся, сказала: - Ты дачакалася, бяры, ён твой! Shop Womens Socks - View the Large Range