Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кацярына Пясец

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Заімшэлыя далоні
Нерухомых цягнікоу,
Мы з табой каханню помнік
Пабудуем паміж слоу.
Як пачуем крокі кропель
Па запэцканаму шклу.
Ты хлусціць дазволіш трохі,
Але я ужо змаучу.
Застануся паміж дахау
Толькі літарай адной.
Разам мы пабачым жахі,
Не хвалюйся – я з табой.
Памаучым, нібы у дарогу.
Зорак ціхі карагод.
Праз цябе малюся Богу,
Але, мабыць, ты – мой бог.
З шафы я дастану крылы,
Цемна-шэры пыл на іх,
Гэты мір ужо пастылы,
Маем свій – для нас дваіх.
Зноу мароз ад ззяння сонца,
Крокі у цішыні мастоу,
Наша рэха застаецца
Ад маіх пауночных сноу.
Толькі б нам трымаць далоні
І паміж радкоу прайсці
Мы з табой каханню помнік
Пабудуем. Я і ты.