Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кірыл Мяцеліца

Сярэдняя: 4 (9 галасоў)
Гэты тарэра не справіўся з быком. Занадта ўжо ён махаў чырвонай анучай жыцця. Іспанія засела ў ім як іголка, што тырчала з вены у дзень, калі ён быў знойдзены мёртвым на здымнай кватэры ў Маскве. Першы нумар ў спісе маіх мерцвякоў. Што ж, у рэшце рэшт галіны ў дрэва жыцця моцныя настолькі, што вытрымаюць яшчэ ні аднаго павешанага. Праз два гады я знайшоў сярод кніг паштоўку - грудастую дзеўку якая стаіць на Гран Вія. На абароце надпіс: "Фіеста даўжынёю ў жыццё" Я выкінуў яе да чорта. Мары аб Іспаніі скончыліся на перадозе. Гераінавай фіеста даўжынёй у паўгоды. ... Памятаю, мы пілі віно, смяяліся і нашыя вочы бегалі як пацукі па кутах. Air Jordan