Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кірыл Семенаў

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Душа ізноў шукае словы, Каб на ўспамін зарыфмаваць Непараўнальны пах ліповы – Зямлі і неба благадаць. Хапнеш глыточак дзеля спробы – “Ну й смаката! Бы той бальзам!” Усім навокал даспадобы: Людзям, і пчолам, і чмялям. Такі салодкі і духмяны І так букет трымае свой, Што п’еш паветра, нібы з каны Наліўкі ліпеньскай напой! Калі ж сыходзіць летні вечар І водар льецца 'шчэ мацней, На ліпе ўспыхваюць,свечы, Мільёны кветачак-агней. А пах ад іх такі багаты, Што не заблудзіць і сляпы І адгукнецца: “Што за свята – Цвіценне буйнае ліпы!” Air Max 1 Ultra Moire