Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ксенія Агінская

Сярэдняя: 4.2 (15 галасоў)

Зайграй "К Элизе", мілы піяніст.
Пяшчотна дакраніся клавіш пальцамі сваімі.
Душа мая з тваёй даўно ўжо зліліся.
Я да цябе крануся вуснамі.
Зайграй, зайграй, мой мілы піяніст.
Няхай расстанемся, аль памятаць я буду,
Верыш?
Ты мой маленькі, прашу цябе,
здаволь капрыз,
Зайграй.
Ціхенька прыадчыняю дзверы.
Зайграй "К Элизе", мілы піяніст.
Я больш не запрашу, я абяцаю.
Пайду, за мною не ганіся.
Я толькі буду верыць,
што зайграешь.

05.02.2012



Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)

Заквітнела яблыня ў садзе,
Адгукнуўся сонечны прамень.
Зараз я шукаю цябе, маці.
Каб забраць калісьці кінуты камень.

Праз гады сыходзіла шмат люду,
Але песня матчына у грудзі.
Я цябе ніколі не забуду,
У сэрцы для цябе ёсць месца назаўжды!

Цеплынёй ласкаваю прытуліць.
І пяшчотны у веі пацалуй.
Памятаеце матчын клопат, людзі!
Памятайце маці, а пакуль..

Заквітнела яблыня ў садзе,
Адгукнуўся сонечны прамень.
Я цябе люблю, радная маці,
Дай забраць калісьці кінуты камень.

23.12.2012



Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)

Нівы, пералескі,
Прыпяці блакіт.
Роднае Палессе,
Край наш дарагі!

Навакол - празрыстасць,
За ракой лясок.
На ўзбярэжжы клёны
П'юць праменняў сок.

А над нашай Пінай
Воблачка плыве,
Нават, як адбітак
Блукае па вадзе.

Ручаёк празрысты
Уніз бяжыць, цячэ.
І звініць не моўкне
Сонечны ручэй.

Вось такі мой горад -
Любы, дарагі!
Вечны ён мне мілы,
Вечна малады!

23.08.2012



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Пяшчотна вецер трымціць увечары.
Дзесьці так гучна пяе вясна,
Вабіць кволым ды крохкім плечыкам.

Ціха-ціхенька ўцякае зіма.
Ты пачакай яшчэ, даражэнькая,
Ня аддавай пакуль п'едэстал.
Няхай палунаюць сьняжынкі маленькія.

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Сумна глядзець праз акно самотнае.
Людзі ж бягуць усе дзень да дня.
Толькі ты застаешься вольнаю.

Вабіш беласцю коўдры зямной сваёй.
Вабіш вокам сваім ты цнатлівым.
Пачакай жа сыходзіць на супакой,
Я цябе не разгледзела ўважліва.

Цягне жыццё ланцужок адпаведнасці
Праз кіламетры лёсаў цяжкіх ды хвацкіх.
А хтосьці бяжыць па сучаснай лесьвіцы,
У дзяцінстве не нагуляўшыся ў цацкі.

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Сумна глядзець праз акно самотнае.
Ня аддавай пакуль п'едэстал.
Няхай палунаюць сьняжынкі вольныя.

27.12.2012