Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Несцяркоў

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Я не з той нагі сёння ўстаў,
А пасля не ў тое горла выпіў кавы,
Хто ж мне ў гэтым будзе вінаваты?
Ну, вядома, агентура КДБ!

Тая агентура цяпер усюды,
У яе ёсць пашпарт прыкрыцця,
Укаранілася ва ўсе штабы!
Ад яе няма ўжо жыцця.

Агентура размаўляе па-расейску,
Бо ў нас жа гэта маветон,
Білінгвізм? Такога мы не чулі,
Бо ў нас ёсць свой моўны закон.

Агентура выступае супраць санкцый,
Заклікае сесці за стол перамоў,
Мы не будзем слухаць гэтых кэдэбістаў –
лепей самі наламаем дроў.

Агентура піліць нашы гранты,
А нас вінаваціць у крадзежах,
Прыйдзе час – і прадамо гадзінннік,
Што за 9 тысяч не ў рублях.

Я даслаў дзікпік? То агентура!
Пагражаў дзяўчыне? То падман!
Ну і пранцаватыя сексоты:
Развялі паўсюды балаган!

Мы штодзённа ходзім сцежкаю паклёпаў,
Адбіваючы нападкі праўдарубаў.
Як жа добра, што на свеце ёсць
Столькі агентуры КДБ!



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

У далёкім краі я плыву ў мане,
Пакуль шукаю тут спакою,
Маркота, сум і стома цякуць з мяне
Няспыннаю ракою.

Стаміўся бегучы
І ледзь трымаю лейцы на жыццёвым возе
Але ніяк не патану ў сваёй нязмозе:
Мяне трымае родны журавель.

У тым жураўлі вада блічшыць слязою,
Упарта маніць мае вусны да сябе.
Не раз, знясілены журбою,
Я марыў прытуліцца да яе.

Колькі вядзёр дастаючы расплёскаў,
Яшчэ больш не данёс я да сянец,
І кожны раз нібы ставаў дужэйшым,
Ланцуг цягнучы з долу за канец.

Прагнаўшы рад, вадою напіваўся,
На могілках ёй шараваў крыжы дзядоў,
І толькі помнячы яе, трымаўся,
Ратуючы сябе з ліхіх віроў.

Далёка ад мяне той журавель,
Зарослая стаіць мая ляда,
Цяпер для шчасця мне не трэба хмель,
А толькі тая чыстая вада.



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Мне сказалі, што я кэдэбіст,
А я сам не бачыў тое ксівы.
Ды й каму яна патрэбная цяпер?
Проста пажадалі – закляймілі.

Я за маршы на Акрэсціна сядзеў,
Мову родную дару сусвету.
Маю на душы вялікі грэх:
Не галасаваў 9-га за Свету.

Несапраўднымі я выбары лічыў
І не верыў у «Саша 3%»
Кажуць: «Ды ты, братка, лукашыст! Уся краіна тут была за Свету»

Застаешся ў Беларусі – хатаскрайнік,
Служыш у войску – шакал рэжыму,
Зойдзеш у «Еўраопт» – галоўны здраднік,
Што яшчэ паставіце ў правіну?

Я трымаў халоднай галаву,
А ў адказ пачуў лайна вагоны.
Мне сказалі, што я кэдэбіст,
Толькі дзе яны, мае пагоны?



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Памяці Мікіты Мелказёрава.

Дзядзька з лысай галавою!
Паспрачаўся б я з табою,
Ды з Абрамавых гасцёў
Не напішаш ты лістоў.

Вырас на тваёй газеце –
Так, яе чыталі дзеці:
Твае тэксты пра футбол
Нам былі што прамідол.

Дзядзька з лысай галавою!
Ты вучыў нас сваім словам.
Я заўжды сцяміць не мог,
Як гуляў ты ім, бы Бог

Дзядзька з лысай галавою!
Вабіў кожнага сабою.
Ад таго як на мяду
Твае былі інтэрв'ю.

Дзядзька з лысай галавою!
Час наспеў табе ісці.
Хай зямля малінай будзе,
Што любіў ты пры жыцці.