Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марыя Шаўчонак

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
У гэтым полі небу лёгка, але яшчэ лягчэй вачам. Зайздрошчу, поле, твайму лёсу, непадуладнаму вякам. У вечна юным абнаўленні твае нязменныя правы, тваё цвіценне, як здзіўленне, як залатыя астравы. Адсюль бярэ свае вытокі даспелы колас – дабрадзей. Ён узышоў сцяблінкай тонкай ад лепшай песні, ад людзей. І да людзей яго дарога, яго крыштальны перазвон, дзе гэтак поўна, гэтак многа святла і сонца летніх дзён. Без дзіва – дзіва: проста быццам, а ўсё ж, якая глыбіня! Тут сэрцу піць і не напіцца шчаслівай веры ў вечнасць дня. Аўтар (IМЯ ПРОЗВІШЧА): Рыгор Барадулін Год выдання/напісання (НЕ ДАТА!): Меткi: Назва: Воблік вады Верш: Пакуль бяжыць вада, Датуль яна жывая. Крывяніць дол руда, Як рана нажавая. Хоць двойчы не ўвайсці Ў раку адну і тую, Ды хваляю ў трысці Яна блакіт нітуе. Вада ад першых дзён – Свянцовая, святая. Бяду і добры плён Вір забыцця глытае. І, як на далані, Я варажыў на плыні: Ці высветляцца дні У восеньскім пахлыне? Між віраточных траў, Як маладзік з-за воблак, З прадоння пазіраў Двайнік мой – Смутны воблік. Будзь светлым, твар вады, Будзь лёгкай хваля тая, Што мрояў невады На бераг дум вяртае. Будзь вечнаю, вада, Што ў снезе раставала, З ласінага сляда Ад смагі ратавала. Няхай не ў меліне Цячэ ў яры нямыя І тая, што мяне Ў апошні шлях ябмые. Вада, ў вякі плыві, Няспыннасцю працята. Ты вучышся ў крыві Ці наша кроў – Працяг твой? Adidas