Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Даніленка

Сярэдняя: 3.1 (8 галасоў)

Задумала Восень сабе абнову пашыць... I перш за ўсё выбрала залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару. Ціха хадзіла палямі, пералескамі і падбірала сабе на сарафан то трохі чырвані, то залацінак, што свяціліся ў лістоце дрэў. I асіны, і грушы ажно чырванелі ў праменнях ціхага сонца, а клёны і бярозы залаціліся сваімі кронамі на ўзлессі.
«Добра было б пацеркі падабраць», — падумала Восень і ўбачыла рабіну. Гронкі яе наліліся чырванню, цяжка звісалі долу. Чым не пацеркі?
А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых бяссмертнікаў. А ў кужэльную касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі...
— Цяпер, здаецца, усё, — сказала Восень і паглядзела ў круглае люстэрка — шырокае азярцо.