Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Гапоненка

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
...Уяўляю сабе, Як ідзеш ты па вуліцы горада, Вецер зорак халодных Лунае і лашчыць твой твар. і за плаццем тваім, Вераснёваю дымкаю створаным, Бараду сваю жоўтую, Хіліць сутулы ліхтар... Я ўваходжу ў мой горад, Дзе вецер гуляе праменнем, Дзе ў маўклівым пытанні Ўзняў шэрыя вежы вакзал. Ўжо напэўна прысады Прыпудраны ліcцем асеннім і рыхтуюцца дрэвы Згубіць свой апошні загар. Ногі самі нясуць, Каб хутчэй мне па скверы прайсціcя, Там, дзе дворнік па сцежцы Прычэсвае двор на прабор. і ў звычайным настроі Ў падтрымку апалага ліcця На рагу жоўтым вокам Міргае усім светлафор. Наганяе слязу Мне кляновае сонца завулка, і бязважкае золата Льецца на шэры асфальт, А вярба-прыгажуня Зялёная ў воблаку думак, і яе адзінота Навеяна подыхам страт. Гэта зелень апошняя Мне нібы востраў успамінаў, Але сёння той востраў Знікае амаль што зусім, Бо на шчоках тваіх Адбіваецца чырвань рабіны, А пад ногі твае Высцілаюць бярозы кілім. А я кідаю ўпотай Ад пошукаў стомлены позірк, Пачынаю чуць песню, Якую раней не пазнаў, Ды баюся убачыць Ў вачах тваіх бліcканне зорак, Да якіх мне не ўзняцца На крылах найлепшага сна. Я ўваходжу ў мой горад і веру у сілу натхнення, Толькі горад развее Тугу маю ў восеньскі дым, Бо кляновае сонца Бязважка раняе праменні, А ліхтар бараду Нахіляе за плаццем тваім. Puma