Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Кучмель

Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)
Паводле сюжэтаў "Тысячы і адной ночы" - Здурнела! Сорам на вачах губляеш! Пагардліва зірнуўшы спадылба, Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш І да грудзей штомоцы прыхінаеш Нахабнага і брыдкага раба! І цар, адрынуты, абагаўляе Тваю між смецця знойдзеную рэч, А раб каравы твар свой прыкрывае Ад пацалунаў і цябе піхае, Нібы свінню: "Пайшла, пачвара, прэч!" - О той, хто загаворвае сурокі, Дапамажы, бо звяну, як трава: Самаадданы, юны, яснавокі, Мне цар не мілы; нічые папрокі Не дапамогуць: чую толькі крокі Карослівага чорнага раба. NIke Dunk SB MID


Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Стосам блытаных ліній, Быццам ніці з асновы,- Залатое на сінім Голле ў вечар вясновы. І ў дрыготкіх глыбінях Шэрых воч тваіх - тое: Залатое на сінім. Залатое на сінім. Залатое... Zoom Lebron XII 12