Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Русецкая

Яшчэ не ацэнена

З кожным днем усе мацней адчувалася
прыцягненне зямлі, набліжалася вялікая
змена, жыцце падыходзіла да мяжы.
Выразнай і непазбежнай.

Знікалі жаданні, асыпаліся сухімі лісткамі
долу. Іх зграбалі і палілі, нібы смецце. Дым
быў вапошняй бездапаможнай спробай
запоўніць пустку, што паўставала там, дзе
ападалі жаданні ды рабілася так няўтульна.
Бездакорная аголенасць усіх жыццевых
недарэчнасцяў выбівала з раўнавагі нават
самых моцных.

Набліжаўся крэс. Усе ведалі, што па той бок
будзе лягчэй, там народзіцца радасць
перамогі. Гэты крэс, гэтая мяжа пралягала
праз Дзень памерлых. Гэта яны з учэпістай
упартасцю мінулага прыцягваюць нас да
зямлі, адарвацца адякой мы не ў стане, але
і сысці ў яе да пэўнага часу мы не ў праве.
Нашае права - права жыцця. Іхняя сіла -
сіла смерці. Хто перамагае сілу -
атрымлівае права.

Па той бок мяжы будзе сыпаць снег, ен
занясе папялішчы. За гэтым свежым белым
абрусам пераможцы адсвяткуюць перамогу.
Палеглыя спачнуць пад белай прасцінай і
згубяць адчуванне цяжару і прыгнечанасці.
Яны зробяцца зямлей з ейнай адвечнай сілай
прыцягнення.



Яшчэ не ацэнена

Ліст пабег цябе даганяць
утравелымі рэйкамі,
немагчыма было стрымаць
пад стамленымі вейкамі

раставанне - пякучы боль! -
раз'яднанне, разлучыны...
І не рваўся журбы сувой,
ў які мы былі скручаны.

Жменя сонца ў маіх руках
ад цябе заставалася.
- Да сустрэчы, сястрыца-птах,
- мне ўвесь вечар шапталася.



Яшчэ не ацэнена

На тонкіх галінах клёна
Нібы на арэлях
Гойдаецца варона
І марыць пра сонца
Голыя рукі дрэва
Не захінаюць яе ад снегу
Які бясконца
Сыплецца з неба
Варона на хвалях завеі
Гушкаецца як на арэлях
І марыць пра сонца



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Той самы менскі краявід,
Адно што сонца стала болей:
Мінаецца зіма паволі
І птаства з выраю ляціць.

Наперад выглядалі шлях,
Няўцям тады было нікому,
Што ўсе мы вернемся дадому,
Як стомімся ў чужых краях.

І я хачела кіраваць
Жыццем. Выпроствала я крылы,
А доля мне інакш судзіла:
Дзіця вучыла калыхаць.

Зноў пазіраю ў вышыню
І мне сусуецца па ўзлетах...
Іду сабе ў гумовых ботах.
Вам здасца, плачу? Не - пяю!