Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлюс Тарнэрыус

Яшчэ не ацэнена
У інтымным змроку ціша. Скразьняк ўварваўся з боку выйсьця. Такая ціша дзе магчыма Чуць як пані пляскае вачыма. Ўрослыя паны ў фатэлі - Грувасткія сланы ў партэры, З кабетамі чакаюць дзеяў: Сьпеваў, жарсьцяў ды віялянчэляў. Вось заслона ў міг зьнікае. На сцэне золак сьціпла зьзяе. І струны загучалі старыя, Засьпяваў маэстра Авэ Марыя. Выбух воплескаў ударыў, Брынчалаў ў смокінгах уразіў. Заслона гасіць ўсё імкліва. Фэерыі ўжо фініта. За заслонай ўпалі маскі Ды іншыя зайгралі жарсьці. Садома паўстае наноў. Б’ецца шкло ды льецца кроў. Зьнікне там у раз дар мовы. Пасыпце попелам галовы. Гаспадары на костах таньчуць, Больш крыві чырвонай прагнуць. Сьлёзы зьмерзлых сірацінак. Страляньне сьмерці з карабінаў. Раздаўся віскат недзе войстры. Ўвага! Гэй! Маэстра мёртвы!... На сцэне бачым казкі сьвет, Але на сцэне там акторы, Яны там граюць ў казцы ролі. А за заслонай нам жыць нейк. Красавік 15 2016 New Balance


Яшчэ не ацэнена
Сонцам пяшчотным угрэты, Атулены кволай травой. Ён той хто ў полымі веры Ды з гонарам ў сэрцы, Адважна ён крочыў у бой. Кроў абрасіла зямлю За родную маці-краіну. Зорка сьвяціла яму Ды быццам як цуд. Перамогу ў ёй бачыў вяліку. Ён той апошні жаўнер, Апошняе зернетка дрэва. Хіляць анёлы асьвер ¬- Апошні манэўр, Пазбавіць каб тленнае цела. Штосьці яшчэ існуе Пакуль сэрца моцнае прагне. Кропкі у гэтай гульне, У вечнай вайне, Як сьцяг свой, годны паставе! Сакавік 3 2016 Air Max 90 SACAI


Яшчэ не ацэнена
Чакаю, чагосьці чакаю, забыў ўжо чаго. Я стод камянёвы што мёртва глядзіць у вакно. Расколіны, мох ды птушка зрабіла гняздо. Таксама чакала і пераўтварылася ў стод. Натура мяне не шкадуе, бязьлітасны кат. Так хвастае жорстка, што друзкаў ляціць зарапад. Вандроўца галодны калісьці зь іх дом узьвядзе. Ён знойдзе прытулак ўва мне і аднойчы памрэ. Упарта абгортвае плюшч мяне быццам зьмяя. Ён прагне да сонца, вярнуцца – згубіць сэнс жыцьця. Асуджаны ўпасьці той хто абапёрся на пыл. Карэньнем разбураны стодам хто колісьці быў. Ці вечная вечнасьць, філёзаф, ды дзе ейны край? Надзея, як воспа, аднойчы заб’е і няхай. Дурное кідаюць, зыходзяць. Я не асуджаю. Ня ведаю што, але трошкі яшчэ пачакаю. AIr Jordan Outdoor Basketball Shoes


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Шэсьць гадоў гром грамыхаў. Шэсьць гадоў сьмярдзела сьмерцю. Шэсьць гадоў хтось пратрываў, Хтосьці трапіў ў чэргу першу. Шэсьць гадоў чакала маці, Шэсьць гадоў яшчэ пасьля. Потым не змагла чакаці, Бо зжыла яе туга. Тлеюць тэчкі у архівах. Кажуць стрэлкі лечаць боль. Гоняць кветкі на магілах Шэсьць гадоў у небыцьцё. Kids Footwear Online